Все новости

Вадзім Скрыпчанка: «Паўтары нагрузкі легла на хлопцаў, якія пачыналі матч з «Нёманам» і выйшлі ў стартавым складзе з «Тарпеда-БелАЗ»

22 красавіка, 08:49

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў гульню супраць «Тарпеда-БелАЗ» у матчы пятага тура ЧБ.

– У Жэрдзева добры ўдар з далёкай і сярэдняй дыстанцыі. Улічваючы надвор'е, была ўстаноўка, каб ён часцей біў?

– Устаноўка была агульнакамандная. Мы разумелі, што дождж зарадзіў. Натуральна, што поле вільготнае, яно паскарае адскок мяча. І што брамнікам не так проста рэагаваць.

Але для таго, каб быць паспяховым у завяршэнні пры далёкіх ударах – трэба як мінімум трапляць у створ варот. Падобных трапленняў сёння было няшмат. А так, вядома, я перад гульнёй камандзе сказаў, што з любой сітуацыі, няхай гэта будзе ў межах штрафной ці за межамі штрафной, трэба біць абавязкова. Бо вельмі складана рэагаваць варатарам на такія ўдары і адскокі па мокрай траве.

– Вы сказалі, што матч быў роўным. І з улікам таго, якім быў другі тайм, гэта сапраўды так. Але ў першыя 15 хвілін сустрэчы «Тарпеда-БелАЗ» змагло стварыць тры моманты. Чаму так цяжка ўваходзілі ў гэтую гульню?

– Я думаю, тут не сакрэт. што мы правялі энергазатратны матч з «Нёманам», гулялі ў меншасці. Вось і ўсё тлумачэнне. Мы зрабілі толькі дзве змены ў складзе. У нас 9 чалавек выйшлі ў стартавым складзе, з тых, якія пачыналі матч супраць «Нёмана», і з 15 хвіліны мы гулялі ў тым матчы ўдзесяцём.

Вось таму мы так крышку цяжкавата ўваходзілі ў гульню. А сапернік, так, таксама гуляў у гэты ж дзень. Гэта значыць, калі браць менавіта па гульнявых днях і нашых кубкавых баталіях, то мы і «Тарпеда» былі ў роўных умовах. Але супернік гуляў у 16.00, а мы гулялі ўсё ж крыху пазней. І плюс да гэтага мы згулялі ў дзесяцёх. Гэта значыць, у нас паўтары нагрузкі легла на тых хлопцаў, якія пачыналі матч з «Нёманам» і выйшлі сёння ў стартавым складзе. Таму недзе крыху нам не хапіла свежасці ў пачатку, але мы вытрымалі. Затым ужо выраўнялі гульню і, ужо ў далейшым наш рух не выклікала сумневаў, – сказаў Скрыпчанка.