Все новости

Дзмітрый Молаш: «Уся краіна ведае, які Шукураў футбаліст. Задача зрабіць так, каб ён у «Тарпеда-БелАЗ» гуляў яшчэ мацней»

27 красавіка, 23:46

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш ацаніў дэбют Алімардона Шукурава ў складзе каманды. Ён выйшаў на замену ў матчы са «Смаргонню» (2:0).

– Здарыўся дэбют у Шкурава.

– Не рабіў бы акцэнт на гэтым. Ну, дэбют. У многіх бывае дэбют. Пра яго няма сэнсу нешта казаць. Уся краіна, усе журналісты ведаюць, што гэта за футбаліст. Наша задача зрабіць так, каб ён у нас гуляў мацней, чым недзе раней. Трэнеры, кіраўніцтва, каманда, балельшчыкі стараемся кожны дзень рабіць толькі лепшае. Чакаем ад яго яркай гульні, як і ад астатніх футбалістаў, каб гэта пайшло на карысць, – сказаў Молаш.