Усе навіны

Рудзік пра матч супраць «Барселоны»: «Што я зрабіў? Месі буцы парваў. Ён напэўна злы на мяне»

1 траўня, 12:29

Экс-футбаліст БАТЭ Філіп Рудзік распавёў пра матчы супраць «Барселоны» ў Лізе чэмпіёнаў.

– Падзяліся ўражаннямі, ці адчувалася тая, барселонаўская «цікі-така»?

– Вядома адчувалася. Ты бегаеш адсоткаў 80, 85 без мяча-гэта самае дрэннае для футбаліста. Толькі назіраеш, перабудоўваешся, не паспяваеш. Што я толькі зрабіў? Месі буцы парваў. Ён напэўна злы на мяне. Ён аддаваў перадачу і я не паспеў перакрыць яе і атрымалася, што ў нагу яму шыпамі трапіў, – распавёў Рудзік.