Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Мяне папрасілі растлумачыць першы гол. Тлумачу. У адказ: «Вольны! «Дынама» не мае патрэбы ў тваіх паслугах»

1 траўня, 15:42

Экс-брамнік Аляксандр Суліма распавёў, як яго выганялі з менскага «Дынама» пасля абвінавачвання ў здачы матчу супраць «Нёмана».

– Прыязджаем на базу. Там Юрый Шуканаў, Сяргей Паўлюковіч. Карацей, сход. Мы не надалі гэтаму значэння, таму што такое было кожны дзень: хто няправільна чай п'е, хто няправільна есць... Давайце, маўляў, за Радзіму, за Сталіна! Любіў Паўлюковіч матываваць. Хоць на яго глядзіш: які з яго матыватар? Мяне папрасілі растлумачыць першы гол.

Тлумачу: парушэнне з боку Зубовіча. Я крыкнуў «Я!» Мяне заблакавалі, да мяча не дабраўся. У адказ чую ад Шуканава: «Вольны! Футбольны клуб «Дынама» не мае патрэбы ў тваіх паслугах». Я не адразу зразумеў, што наогул адбываецца. Потым Сярога Паліцевіч выходзіць – тое ж самае. Тады ўжо пачынаю разумець...

Вылоўліваю на вуліцы Паўлюковіча. Кажу: «А ну-ка ідзі сюды!» Ён жа да таго, як стаў дырэктарам, усе парады пытаўся. Пытаюся: «Глядзі мне ў вочы! У чым мяне абвінавачваеш?» Раз пяць гэта паўтарыў. А ён: «Ну, ходзяць чуткі, што вы дамовіліся...» Дагэтуль мяне, бедны, бачыць і перажывае. Але я прабачыў, хоць працаваць з ім ніколі не буду, – распавёў Суліма.