Усе навіны

Аляксей Гаўрыловіч: «Мінскае «Дынама» дапусціла памылку, а з «Віцебскам» гэтага рабіць нельга – добра гуляе на контратаках»

3 траўня, 18:12

Абаронца мінскага «Дынама» Аляксей Гаўрыловіч распавёў пра матч з «Віцебскам» у 7-м туры ЧБ.

– Ці заканамерны зыход сённяшняй сустрэчы?

– Раз 1:1, то думаю, што заканамерны. Мы дапусцілі памылку, а з «Віцебскам» гэтага рабіць нельга. Ды ўвогуле з любым супернікам непажадана. А «Віцебск» добра гуляе па ліку і на контратаках. Мы самі стварылі ім гэтыя ўмовы. У прынцыпе, у пазіцыйным нападзе ў нас былі нейкія паўмоманты, падыходы. Але вельмі небясьпечных не было. Таму вынік заканамерны.

– Пры падрыхтоўцы да матчу трымалі ў розуме дзве перамогі «Віцебску» над асноўнымі канкурэнтамі вашай каманды?

– Да кожнай гульні ты рыхтуешся па-асабліваму. Новы паядынак, новы супернік. Ва ўсіх свае нюансы. Да любой сустрэчы рыхтуемся як да асобнага матча.

– Ці паднёс «Віцебск» нешта нечаканае сёння?

– Не. Убачылі тое, што і чакалі.

– Наступныя сустрэчы ў «Дынама» – выезд да «Іслачы» і хатні паядынак з «Шахцёрам». Вашы чаканні ад гэтых матчаў?

– Усе гульні складаныя, цяпер простых і не бывае. Як бачыце, чэмпіянат роўны, усё адбіраюць адзін у іншага ачкі. Прахадных гульняў няма, усе цяжкія. І на кожную трэба настройвацца, – сказаў Гаўрыловіч.