Усе навіны

Чарняк можа сысці з мінскага «Дынама», гулец незадаволены сваім становішчам у камандзе

6 траўня, 21:15

Паводле інфармацыі «Трыбуны», нападаючы Ілля Чарняк можа пакінуць мінскае «Дынама».

Адзначым, што 21-гадовы гулец далучыўся да мінчан у студзені і згуляў у 7 матчах за каманду.

Паведамляецца, што індывідуалізм Чарняка, які прыводзіць да страты мяча з-за адмовы пасаваць, не падабаецца коўчу Вадзіму Скрыпчанку. Пры гэтым сам футбаліст незадаволены колькасцю гульнявога часу і ўжо задумваецца пра змену каманды.

Аднак, як нам вядома, гулец цалкам аддаецца трэніровачнаму працэсу і паводзіць сябе прафесійна, пазбягаючы сцэн.