Усе навіны

Філіп Рудзік: «Матч з «Расонамі» не прынёс задавальнення – «Мёры» проста куражыліся, не думалі, што столькі хайпа падымем»

7 траўня, 10:38

Паўабаронца «Мёр» Філіп Рудзік распавёў пра матч супраць «Расон» (50:0) у другой лізе «мінспорту» Лукашэнкі.

Адзначым, што ў гэтым матчы ён аформіў 5+20 па сістэме «гол+пас».

– Якія вашы адчуванні пасля перамогі з лікам 50:0?

– Якія могуць быць адчуванні? Мы згулялі матч, які не прынёс ніякага задавальнення. Мы проста гулялі, куражыліся, забівалі галы і не думалі, што столькі хайпа паднімем.

– Футбалісты «Расон» хаця б спрабавалі супраціўляцца вашай камандзе на футбольным полі?

– Я не хачу іх крыўдзіць і нават хачу падзякаваць. Яны малайцы, што прыехалі на матч, і гулялі нармальна. Не цвёрда, не білі нас па нагах, а спрабавалі гуляць у футбол.

Зразумела, што ў іх мала разумення гэтай гульні. Але мы не хацелі прынізіць рабят ні ў якім разе. Мы проста забівалі галы. Тут, хутчэй, пытанне ў тым, што «Расоны» павінны гуляць з іншымі ўмоўнымі «Расонамі», з камандай з іншага пасёлка, супастаўнай з ёй па ўзроўні. Вось і ўсё.

– Значыць, вы проста злавілі кураж у тым матчы?

– Гэта проста футбол. У «Мёр» вельмі добры склад, і мы яшчэ летась павінны былі пазмагацца за перамогу ў Другой лізе. Але былі некаторыя акалічнасці. Мяне вось дыскваліфікавалі на 8 матчаў, і я не здолеў дапамагчы хлопцам.

– А як гледачы, якія прысутнічалі на матчы, адрэагавалі на такую колькасць галоў?

– Спачатку яны актыўна пляскалі, пасля першых двух-трох мячоў. А потым усё стала зразумела, і такой цікавасці да футбола з іх боку ўжо не было.

– Здзівіла, што гэта другая самая буйная перамога ў гісторыі футбола?

– Ніхто на гэта нават не звяртаў увагі. Проста ў нас у камандзе хлопцы, галодныя да галоў, ёсць моладзь, якая вельмі хацела забіць. Каб вы разумелі, крайні паўабаронца забіў 13 мячоў. Не нападаючы, а крайні паўабаронца! У некалькіх гульцоў па 5-6 галоў. Фішка была ў тым, каб кожны забіў.

– Вы моцна дапамагалі партнёрам у гэтым, аддаўшы 20 галявых перадач ...

– Я гуляў у сярэдзіне поля, пад нападаючым. Аддаваў рабятам перадачы, і яны забівалі. Вось і ўсё. Малайцы хлопцы, выкарыстоўвалі мае галявыя пасы, – сказаў Рудзік.