Усе навіны

Tен Хаг пра 0:4 ад «Крыстал Пэлас»: «Я працягну змагацца»

7 траўня, 11:30

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў паражэнне ад «Крыстал Пэлас» (0:4) у 36-м туры АПЛ.

«Мы дзейнічалі не так, як хацелі, і гралі недастаткова добра. Мы вельмі расчараваны.

Заўсёды ёсць прычыны, усе бачаць нашу лінію абароны – у нас велізарныя праблемы. У рэшце рэшт, мы павінны справіцца з гэтым, і мы павінны былі згуляць лепей.

Я працягну змагацца. Мы гулялі недастаткова добра, я павінен узяць на сябе адказнасць. Я знайду энергію і падрыхтую іх да гульні ў нядзелю», – сказаў тэн Хаг.

«Манчэстэр Юнайтэд» займае 8-е месца ў АПЛ. Наступны матч – 12 траўня дома супраць «Арсенала», каляндар тут.