Усе навіны

Эдзін Тэрзіч: «ПСЖ» згуляе мацней, чым у першым матчы»

7 траўня, 13:40

Галоўны трэнер «Барусіі» Дортмунд Эдзін Тэрзіч падзяліўся чаканнямі ад матчу 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «ПСЖ».

«Мы павінны ўсё зрабіць у адпаведнасці з планам і генеральнай ідэяй. «ПСЖ» напэўна згуляе мацней, чым у першым матчы. Мы жадаем здабыць пуцёўку ў фінал. Будзем вырашаць гэтую задачу разам.

У матчы групавога этапу ў Парыжы мы крыху згубіліся. Нам не хапала смеласці ў розных аспектах. Але затым у двух сустрэчах у Дортмундзе мы паказалі, што можам дзейнічаць супраць «ПСЖ» зусім інакш», – сказаў Тэрзіч.

Матч «ПСЖ» – «Барусія» адбудзецца 7 траўня. Пачатак а 22.00. У першай гульні перамог нямецкі клуб – 1:0.