Усе навіны

Апошнім матчам Ройса за «Барусію» Д стане фінал Лігі чэмпіёнаў

8 траўня, 09:10

«Барусія» Дортмунд па суме двух матчаў абгуляла «ПСЖ» (1:0, 0:1) і выйшла ў фінал Лігі чэмпіёнаў.

Матч на «Уэмблі» 1 чэрвеня стане апошнім у складзе дортмундцаў для паўабаронцы каманды Марка Ройса, які раней абвясціў пра свой сыход у канцы сезона.

У «Барусіі» Д засталося яшчэ два матчы ў Бундэслізе і фінальная гульня Лігі чэмпіёнаў з пераможцам пары «Баварыя» – «Рэал» (першы матч – 2:2). Каляндар каманды тут.

Ройс выступае за «чмялёў» з 2012 года. У дэбютным сезоне ён разам з камандай прайграў у фінале Лігі чэмпіёнаў таксама на «Уэмблі» «Баварыі» (1:2). Статыстыка 34-гадовага немца тут.