Усе навіны

Навумаў пасля 1:1 з мінскім «Дынама»: «90 хвілінаў трэба рыгаць, каб быў вынік»

8 траўня, 09:08

Абаронца «Віцебску» Мікіта Навумаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з мінскім «Дынама» (1:1) у 7-м туры ЧБ.

– Згулялі 90 хвілін. 90 хвілін трэба рыгаць, каб быў вынік. Ледзь недацярпелі. Думаю, устаноўку на гульню выканалі. Ведалі, што сапернік будзе валодаць мячом. Шмат момантаў мы ім не далі зрабіць. Рахунак заканамерны, – сказаў Навумаў.