Усе навіны

Мбапэ пасля вылету «ПСЖ» з ЛЧ: «Я стараўся дапамагчы камандзе, як мог, але гэтага не было дастаткова»

8 траўня, 13:39

Нападаючы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ ацаніў сваю гульню ў 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў з «Барусіяй» Дортмунд (0:1, 0:1).

– Як вы лічыце, вы асабіста дастаткова праявілі сябе ў гэтым супрацьстаянні?

– Я стараўся дапамагчы камандзе, як мог. Гэтага не было дастаткова.

Калі гаворка аб эфектыўнасці ў нападзе, то я, думаю, станаўлюся першай мэтай. Я – той хлопец, які павінен забіваць галы і вырашаць эпізоды. Калі атрымліваецца, я атрымліваю ўсю славу. Калі не атрымоўваецца, я павінен атрымліваць крытыку. Праблем з гэтым няма.

Я – першы, хто павінен быў забіваць у гэтым матчы. Такое жыццё, з гэтым трэба справіцца – і мне, і камандзе, – сказаў Мбапэ.