Усе навіны

«Галатасарай» скарыстаецца правам бясплатнага выкупу Зіеша ў «Чэлсі»

8 траўня, 13:50

Вінгер «Чэлсі» Хакім Зіеш, які выступае на правах арэнды за «Галатасарай», не вернецца ў лонданскі клуб пасля гэтага сезона.

Паводле інфармацыі інсайдэра Фабрыцыа Рамана, мараканец гатовы застацца ў Турцыі на пастаяннай аснове.

«Галатасарай» скарыстаўся опцыяй бясплатнага выкупу 31-гадовага гульца. «Чэлсі» ужо накіраваў туркам ліст з пацвярджэннем пагаднення.

У гэтым сезоне Зіеш забіў 8 галоў і аддаў 4 асістам у 21 матчы. Статыстыка тут.