Усе навіны

Стасевіч забіў мяч прамым ударам з кутняга ў матчы 1/4 фіналу Кубка Казахстана

8 траўня, 17:14

«Атырау» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча, Мікіты Сцяпанава і Мікалая Сігневіча прымае «Кайрат» у чвэрцьфінале Кубка Казахстана.

На 10-й хвіліне Стасевіч адкрыў лік прамым ударам з вуглавога.

Пасля гэтага на 13-й хвіліне асіст беларуса дапамог «Атырау» павялічыць лік.

Пасля першага тайма «Атырау» вядзе з лікам 3:0, аднак застаецца ў меншасці з-за выдалення аднаго з гульцоў.