Все новости

Ліннік пра працяг кар'еры: «Душой я заўсёды з «Дынама-БДУФК», але пакуль не планую вяртацца ў ЧБ, мой фаварыт – Іспанія»

14 траўня, 12:26

Футбалістка зборнай Беларусі Анастасія Ліннік, якая пакінула «Аль-Хіляль», падзялілася думкамі наконт працягу кар'еры.

– Дзе плануеш працягнуць кар'еру?

– Пакуль чакаю варыянтаў.

– Краіна, у якой хацела б пагуляць?

– Мой фаварыт – Іспанія. Праўда, я не ведаю іспанскую. А калі сур'ёзна, то аднаго жадання недастаткова – для пераходу ў тую ці іншую замежную каманду трэба, каб супалі некалькі фактараў.

– Ці можаш ты вярнуцца ў чэмпіянат Беларусі?

– Пакуль не планую. Але жыццё пакажа.

– Але па «Дынама-БДУФК», дзе правяла не адзін чэмпіёнскі сезон, сумуеш?

– Канешне, адчуваю цёплыя пачуцці да «Дынама-БДУФК», балазе з дзяўчынкамі часта бачымся ў зборнай. Да таго ж, спадзяюся, атрымаецца патрапіць на дэрбі з «Мінскам», каб падтрымаць каманду з трыбун. Так што душой я заўсёды з «Дынама-БДУФК», – сказала Ліннік.