Tribuna/Футбол/Блогі/Глядзіце, як за год ірвануў стадыён ля «Трактара» – ад голай арматуры да яснага контуру трыбун і зародкаў даху

Глядзіце, як за год ірвануў стадыён ля «Трактара» – ад голай арматуры да яснага контуру трыбун і зародкаў даху

Няўжо паспеюць адкрыць у 2023-м?

Аўтар — bytribuna com
21 лістапада 2022, 09:34
3
Глядзіце, як за год ірвануў стадыён ля «Трактара» – ад голай арматуры да яснага контуру трыбун і зародкаў даху

Увесну 2019-га ў Беларусі паведамiлі пра будучую будоўлю новай арэны проста ля «Трактара» – нацыянальнага футбольнага стадыёна. Яго называлі «дарам Кітая» і казалі пра выдзяленне азіяцкай краінай 235 мільёнаў долараў. У сярэдзіне года пачалася падрыхтоўка да будоўлі – але тэхніка на пляцоўцы з“явілася толькі восенню 2020-га. Да таго моманту стала вядома, што з бюджэту Мiнска на розныя працы ўжо сышло 2,1 мільёны долараў, а 235 мільёнаў аказаліся ніякім не дарам, а звязаным крэдытам.

У далейшым на будоўлі было вiдаць вельмі мала змен. У выніку да канца 2021-га пляцоўка выглядала вось так – без ведаў пра прызначэнне аб“екта было б цяжка вызначыць, што там павінна з“явіцца. У завяршэнне ўсіх работ па плане, гэта значыць у 2023 годзе, верылася з цяжкасцю.

Вось так будоўля выглядала на канец студзеня 2022-га. Відавочцы паведамлялі, што на аб“екце бачна толькі пара дзясяткаў рабочых.

Аднак далей тэмп работ значна ўзрос, што дало свае вынікі. Ужо ў сакавіку па абрысах будоўля стала нагадваць стадыён, праглянула нават адна з трыбун.

У красавіку паведамлялася, што кітайскія рабочыя цяпер актыўныя масава і ў любы час сутак. А ў маі ўжо можна было адназначна сказаць, што сфармаваўся контур арэны.

Да пачатку ліпеня кітайцы зрабілі яшчэ адно кола металічных апор – хуткасць уражвала.

Вось кадр праз месяц – стала яшчэ маштабней.

У верасні дарабілі верхняе бетоннае кола, а проста каля стадыёна сталі збіраць элементы даху.

У пачатку кастрычніка першы пралёт даху быў усталяваны над арэнай.

Вось самыя свежыя фатаграфіі на сёння – з сярэдзіны лістапада. Канструкцый усё больш.

З боку «Трактара» выглядае таксама нядрэнна.

Можа, і сапраўды праз год усё будзе гатова?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты