Все новости

Барбашынскі пра Ціманоўскую: «Найлепшае для яе – гэта прадаваць бульбу фры ў Макдональдсе ў Польшчы ці ўлетку збіраць трускаўку»

31 сакавіка 2023, 17:27

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Андрэй Барбашынскі выказаўся пра былую беларускую лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую, якая атрымала польскае спартыўнае грамадзянства.

«Калі гэта адбылося мне журналісты задалі гэтае пытаньне. Я адразу павіншаваў лёгкаатлетку з канчаткам спартыўнай кар’еры. Ёй было 24 гады. Найлепшае для яе – гэта прадаваць бульбу фры ў Макдональдсе ў Польшчы ці ўлетку збіраць трускаўку. Таму што чалавек нават не думае вось яна на завядзенцы, на нечым такім унутраным прыняла для сябе рашэнне, але не падумала, што будзе заўтра. Што будзе з ёю, што будзе з сям’ёй, чым яны будуць займацца? Гэта шмат, дзе адбываецца.

Яна прыехала, а там лепшыя бягухі, якія чацвёртыя на Алімпіядзе. А куды ты прыгажуня сабралася? Ты там нікому не патрэбна, а вось па вушах паездзілі – яна распавяла. (Крысціна Ціманоўская заняла другое месца ў забегу на 60 метраў на чэмпіянаце Польшчы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях – Tribuna.com) Для любога спартсмена гонар, калі прыходзіць трэнер, і кажа: «Паслухай, трэба выступаць».

Угаворваць нікога не трэба. Туды не едуць павітацца, павесяліцца. Туды едуць паказаць максімальны вынік. У гульнявых відах спорту 12 каманд. Гаспадыня заўсёды ідзе па-за конкурсам. Адзінаццаць, паспрабуйце патрапіць. Звычайна гэта ўсё, якія ўжо былі чэмпіёнамі свету і калі так ці інакш…

Гэта не так проста, разумееце, патрапіць нават не так проста, а калі чалавек прыязджае на ўсіх умовах, працавала, трэніравалася. Мы даглядалі, прабачце мяне, сопелькі выціралі, потым кажа: «Я не пабягу, а чаму вы мне так кажаце?» А як?», – сказаў Барбашынскі.