Все новости

Баранаў працягнуў кантракт з «Мяшковым»

29 студзеня, 14:11

35-гадовы Максім Баранаў падоўжыў кантракт з «Мяшковым».

Усяго гандбаліст у складзе брэсцкага клуба згуляў 486 матчаў і закінуў 1738 мячоў.

Правы крайні – найлепшы бамбардзір у гісторыі клуба. Ён дзевяць разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі, шэсць разоў – Кубак краіны, двойчы – Суперкубак, а таксама SEHA-Лігу.