Усе навіны

Трэнер зборнай па цяжкай атлетыцы Лобан пра Арамнава: «Сітуацыя незразумелая. Катэгарычнай заявы аб завяршэнні кар'еры ад яго не чуў, але і зваротнай таксама»

4 траўня 2023, 13:13

Старшы трэнер зборнай па цяжкай атлетыцы Алег Лобан расказаў пра кадры ў нацыянальнай камандзе.

– Даўно не чуваць пра Андрэя Арамнава, ці канчаткова ён завяршыў сваю спартыўную кар'еру?

– Сітуацыя незразумелая. Катэгарычнай заявы аб гэтым я ад яго не чуў, але і зваротнай таксама.

– Чым цяпер заняты Яўген Ціханцоў, ці трэніруецца? Усе мы памятаем сумную гісторыю з траўмай на Алімпіядзе ў Токіо...

– Жэня Ціханцоў у добрай форме на дадзены момант. На чэмпіянаце Беларусі выступіць у бліжэйшую суботу. На трэніроўках паказваў нядрэнныя вынікі, узнімаў нават свае асабістыя рэкорды.

– Ці ёсць у зборнай спартсмены, якіх закранулі допінгавыя дыскваліфікацыі?

– У нас у камандзе няма такіх, хто калісьці быў адхілены, а потым вярнуўся ў спорт. Вадзім Ліхарад, наколькі я ведаю, прыступіў да трэніровак і збіраецца вярнуцца. Але шанцаў патрапіць на Алімпійскія гульні ў яго няма, бо кваліфікацыйная сістэма пачынае працаваць за паўтара гады да Гульняў, спартовец павінен выступаць, набіраць ачкі, – сказаў Лобан.