Усе навіны

Беларуска Валадзько атрымала алімпійскую ліцэнзію ў цяжкай атлетыцы

7 красавіка, 19:21

Беларуская цяжкаатлетка Сюзанна Валадзько атрымала алімпійскую ліцэнзію ў сваім відзе спорту.

Перад стартам Кубка свету беларуска займала 9-ю пазіцыю ў агульнай табелі з сумай у 242 кг. 7 красавіка Валадбко падняла 108 кг у рыўку і справілася з вагой у 129 кг у штуршку, вынік Валадзько ў 237 кг прынёс ёй 10-е месца на турніры. Шэсць з дзевяці спартсиенак, якія апярэдзілі Сюзану, ужо знаходзіліся вышэй за яе ў рэйтынгу, яшчэ двое не здолелі перасягнуць лічбу ў 242 кг, а бронзавая медалістка Кубка Сон Кук Х'ян з КНДР не выступіць на АГ праз дыскваліфікацыю краіны. Такім чынам, Валадзько захавала 9-е месца рэйтынгу і атрымала ліцэнзію.

Па падліках Tribuna.com, Валадзько ўзяла 12-ю беларускую ліцэнзію на АГ-2024: раней паступілі па тры ў плаванні i барацьбе, дзве ў прыжках на батуце і па адной у акадэмічным веславанні, веласпорце і тхэквандо. Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў шэрагу відаў з удзелам беларускіх спартсменаў кваліфікацыя на АГ працягваецца.