Усе навіны

13 беларускіх цяжкаатлетаў дапушчаныя да кваліфікацыйнага турніру АГ з абавязацельствам не падтрымліваць вайну ва Украіне, расiяне яго не падпісалі

20 траўня 2023, 21:57

13 беларускіх цяжкаатлетаў былі дапушчаныя на Гран-пры IWF, які пройдзе ў кубінскай Гаване з 8 па 18 чэрвеня і будзе кваліфікацыйным да Алімпіяды-2024.

Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) раней аб'явіла, што для допуску на турніры спартсмены з Расіі і Беларусі павінны падпісаць дэкларацыю з абавязацельствам «не выказвацца ў падтрымку вайны». Спаборнічаць дапушчаныя спартсмены будуць у нейтральным статусе ў форме шэрага колеру.

Пры гэтым, як паведамляе IWF, ад прадстаўнікоў Расіі падпісаных дэкларацый ва ўстаноўлены тэрмін не паступіла, таму расійскія грамадзяне не прымуць удзел у турніры ў Гаване.