Усе навіны

Кіраўнік расійскай цяжкай атлетыкі пра падпісаную беларусамі дэкларацыю для міжнароднага допуску: «Зневажальная, з дыскрымінацыйнымі крытэрыямі»

21 траўня 2023, 13:40

Прэзідэнт Федэрацыі цяжкай атлетыкі Расіі (ФТАР) Максім Агапітаў раскрытыкаваў дэкларацыю аб адмове ад падтрымкі вайны ва Украіне, прапанаваную Міжнароднай федэрацыяй цяжкай атлетыкі (IWF) на подпіс для допуску да міжнародных спаборніцтваў.

«Удзел нашых моцных спартсменаў, відаць, не ўваходзіць у планы дыктатараў вялікай палітыкі Захаду. З-за няздольнасці перамагчы нас на памосце ўзнікаюць штучныя прычыны для нядопуску.

Нам адпусцілі восем гадзін на тое, каб мы прынялі рашэнне. Азнаёміўшыся з перакладзенымі на рускую мову дакументамі, ніводны расійскі цяжкаатлет да гэтага часу не падпісаў зневажальную дэкларацыю з дыскрымінацыйнымі крытэрыямі допуску на спаборніцтвы IWF.

Мы заклікаем IWF заняць адказную пазіцыю. Дэманстраваныя безадказныя паводзіны могуць прывесці да эскалацыі крызісу ў нашым спорце, які вядзе да яго дэградацыі ў многіх краінах і страце алімпійскага статусу», – выказаўся Агапітаў.