Усе навіны

Прарэжымная падпісантка Майсяевіч заваявала золата Гран-пры па цяжкай атлетыцы ў Гаване

14 чэрвеня, 13:15

Беларуска Дзіяна Майсеевіч заваявала золата Гран-пры па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Гаване. Беларуска выступала ў катэгорыі да 64 кг і стала першай па суме двубор’я – 210 кг.

Акрамя таго, Майсяевіч заваявала малыя медалі ў практыкаваннях, стаўшы другім у рыўку (94 кг) і першым у штуршку (116 кг).

Адзначым, што Майсяевіч з'яўляецца падпісанткай прарэжымнага ліста.