Усе навіны

Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі дапусціла 12 нейтральных спартсменаў ад Беларусі да ЧС-2023

7 жніўня, 23:32

Выканаўчы камітэт міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) зацвердзіў спіс нейтральных спартсменаў, дапушчаных да чэмпіянату свету-2023.

У яго ўвайшлі 12 спартсменаў, 7 членаў абслуговага персаналу і 1 тэхнічны суддзя з беларускімі пашпартамі.

Ніводны прадстаўнік Расіі не быў дапушчаны да спаборніцтваў.

ЧС пройдзе з 2 па 17 верасня.

Нагадаем, у маі IWF дапусціла 13 нейтральных беларусаў да кваліфікацыйнага турніру АГ з абавязацельствам не падтрымліваць вайну ва Украіне, адпаведную дэкларацыю не падпісалі расіяне.