Усе навіны

Канада перамагла Чэхію ў фінале маладзёжнага ЧС па хакеі

6 студзеня 2023, 10:55

У Галіфаксе і Манктоне прайшлі вырашальныя матчы маладзёжнага чэмпіянату свету па хакеі-2023.

У фінале Канада абгуляла Чэхію (3:2 АТ).

У матчы за трэцяе месца ЗША атрымалі перамогу над Швецыяй (8:7 АТ).

Канадцы выйгралі турнір трэці раз за апошнія 4 гады. У Канады 20 тытулаў – гэта найлепшы паказчык у гісторыі маладзёжнага ЧС.

Чэхія ўпершыню з 2005 года выйграла медалі на турніры. Фінал стаў для чэхаў першым з 2001 года.

Маладзёжны чэмпіянат свету-2023

Фінал

Чэхія U-20 – Канада U-20 – 2:3 АТ (0:1, 0:1, 2:0, 0:1)

Матч за трэцяе месца

ЗША U-20 – Швецыя U-20 – 8:7 АТ (1:0, 4:5, 2:2, 1:0)