Усе навіны

Сяргей Касціцын: «Паспрабую як мага даўжэй гуляць, радаваць заўзятараў. Брат яшчэ не завяршыў? Я пра гэта з ім не размаўляў»

5 сакавіка 2023, 10:58

Хакеіст жлобінскага «Металурга» Сяргей Касціцын распавёў пра працяг кар'еры, а таксама падзяліўся думкамі пра тое, што яго брат не завяршыў карʼеру.

– Я паспрабую як мага даўжэй гуляць, радаваць заўзятараў. Зараз спачатку паспрабуем плэй-оф выйграць, а потым паглядзім.

– Зарад гуляць ёсць у вас?

– Ну, вядома.

– Андрэй кажа, што не завяршыў карʼеру.

– Так, так, ён мне не казаў, я чытаў таксама. Я не ведаю, я пра гэта з ім не размаўляў. Раз сказаў не, то значыць не. Ён малайчына, ён трэніруецца кожны дзень, значыць не скончыў, – сказаў Касціцын.

Адзначым, што Андрэй Касціцын выступае за каманду Лукашэнкі.