Все новости

Абаронца мінскага «Дынама» Сапега можа вярнуцца ў Паўночную Амерыку («Хакейны бульбаш»)

26 красавіка 2023, 15:46

Паводле інфармацыі Telegram-канала «Хакейны бульбаш», абаронца мінскага «Дынама» Сяргей Сапега разглядае варыянт вяртання ў Паўночную Амерыку. Раней была інфармацыя, што да 23-гадовага абаронцы ёсць цікавасць з боку піцерскага СКА.

Нагадаем, што Сапега ўжо выступаў у Паўночнай Амерыцы 4 сезоны: 2 – у моладзевай WHL, па адным – у ECHL і AHL.