Все новости

Нападнік Стэфановіч падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»

8 траўня 2023, 15:26

Як паведамляе прэс-служба «Шахцёра», нападнік Міхаіл Стэфановіч працягнуў кантракт з салігорскім клубам.

Для форварда будучы сезон стане трэцім у форме «гарнякоў”.

У мінулым сезоне Стэфановіч правёў 51 матч у рэгулярцы, дзе набраў 57 (25+32) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+19». Ёнстаў лепшым бамбардзірам каманды і паставіў рэкорд па колькасці галоў за сезон. У плэй-оф Стэфановіч правёў яшчэ 10 гульняў і вызначыўся 3 асістамі.

Усяго за «Шахцёр» нападнік згуляў 108 матчаў, набраў 99 (47+52) ачкоў.