Усе навіны

«Чыкага» выйграў драфт-латарэю НХЛ і атрымаў агульны 1-ы выбар

9 траўня 2023, 11:50

«Чыкага» выйграў драфт-латарэю НХЛ і атрымаў агульны 1-ы выбар упершыню з 2007 года. Клуб меў 3-і шанц на перамогу (11,5%).

Лепшы шанц быў у «Анахайма» (25,5% – 18,5% плюс яшчэ 7% у выпадку выйгрышу камандамі з 12-й па 16-ю пазіцыю).

Галоўным фаварытам драфта НХЛ-2023 з'яўляецца 17-гадовы канадскі форвард Конар Бедард.

У гэтым сезоне ён стаў лепшым бамбардзірам WHL са 143 (71+72) ачкамі ў 57 гульнях за «Рэджайну». У плей-оф ён згуляў сем матчаў, у якіх запрацаваў яшчэ 20 (10+10) балаў.

Таксама выйграў маладзёжны чэмпіянат свету са зборнай Канады, дзе стаў найлепшым бамбардзірам турніру – 23 (9+14) ачкі ў сямі гульнях.

Драфт НХЛ пройдзе 28 і 29 чэрвеня ў Нэшвіле.