Усе навіны

Канадскі каментатар Мілер: «Пройдуць гады, перш чым Расія і Беларусь будуць зноў дапушчаныя да міжнароднага хакея»

26 траўня, 19:45

Канадскі спартыўны каментатар Горд Мілер пракаментаваў вынікі кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), які праходзіць у фінскім Тампэрэ.

«Гэта прыблізны расклад правядзення юніёрскіх ЧС па хакеі:

2024 – Швецыя; 2025 – Канада; 2026 – ЗША; 2027 – Канада; 2028 – Фінляндыя; 2029 – Чэхія; 2030 – Канада; 2031 – ЗША; 2032 – Расія; 2033 – Канада.

Каб вы разумелі, гэты арыенціровачны графік быў зацверджаны ў 2018 годзе. Пакуль Расіі і Беларусі забаронена прымаць удзел у міжнародных хакейных турнірах і прымаць іх. Таму зараз вельмі малаверагодна, што ім дазволяць прыняць чэмпіянат свету сярод юніёраў у 2032 годзе.

У дадатак да гэтага, меркаванні пераважнай большасці сабраных тут, на кангрэсе, прадстаўнікоў нацыянальных федэрацый сыходзяцца на тым, што пройдуць гады, перш чым Расія і Беларусь будуць ізноў дапушчаныя да міжнародных турніраў, незалежна ад таго, калі і як скончыцца ўварванне ва Украіну», – напісаў Мілер.