Усе навіны

Трэнер зборнай Латвіі Віталіньш пра бан Расіі і Беларусі: «Калі краіна вядзе вайну, як яна можа выступаць?»

2 чэрвеня, 12:25

Галоўны трэнер зборнай па хакеі Латвіі Харыйс Віталіньш расказаў, як ён ставіцца да адхілення зборных Беларусі і Расіі ад турніраў. 

– Калі краіна вядзе ваенныя дзеянні, то як яна можа выступаць на ЧС? Як размаўляць з іншымі гульцамі, а як паводзіць сябе заўзятарам? Спорт быў заўсёды палітыкай, спорт папулярызуе любую краіну. Заўсёды і спорт, і палітыка ў тым ці іншым выглядзе звязаныя паміж сабой, і адно без іншага не можа існаваць.

ЧС быў вельмі цікавым, і ўсё роўна, хто там не прыехаў. Прыехалі наймацнейшыя гульцы ад кожнай зборнай, хай гэтыя гульцы не з першай пяцёркі НХЛ, але яны ўсё роўна першыя гульцы сваіх клубаў НХЛ. Усе гульні былі поўныя напалу і эмоцый. Трэба атрымліваць асалоду ад таго, што ёсць, а не шукаць дрэннае і крытыкаваць.

Акрамя гульцоў НХЛ таксама прыехалі таленавітыя маладыя хакеісты. Казаць: «Няма гульцоў з НХЛ» – гэта дзіўна, бо яны былі. Напрыклад, у Швейцарыі быў максімальна моцны склад з гульцоў НХЛ. Трэба атрымліваць асалоду ад таго, што ёсць. 

Калі чалавек любіць хакей, то ён будзе яго глядзець, нават калі там усяго 3 гульцы з НХЛ», – сказаў Віталіньш.

Нагадаем, што ІІХФ адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.