Усе навіны

IIHF зацвердзіла групы на ЧС-2024 па хакеі – Беларусь і Расія па-за турнірам

28 чэрвеня, 18:53

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) і арганізацыйны камітэт чэмпіянату свету-2024 зацвердзілі групы на наступны турнір.

Сусветнае першынство ў 2024 годзе пройдзе ў Чэхіі. Беларусь і Расія прапусцяць гэты турнір.

Раней паведамлялася, што IIHF не дапусціць беларусаў і расіян да спаборніцтваў пад сваёй эгідай да заканчэння вайны.

Група A (Прага): Канада, Фінляндыя, Швейцарыя, Чэхія, Данія, Нарвегія, Аўстрыя, Вялікабрытанія.

Група B (Астрава): ЗША, Германія, Швецыя, Славакія, Латвія, Францыя, Казахстан, Польшча.