Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Летаў: «Моманты, якія мы стваралі, занадта простыя былі для абароны «Шахцёра»

12 жніўня, 18:42

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў пракаментаваў паразу ад «Шахцёра» (0:4) на Кубку Салея.

– Па-першае, «Шахцёр» – з перамогай! З выхадам у наступны раўнд, з шыкоўнай пляцоўкай, да якой мы, на жаль, не змаглі прыстасавацца, і «Шахцёр» нас за гэта пакараў. У тым плане, што тут павінна быць больш такога вертыкальнага хакея, а мы няправільна гулялі, стараліся больш праз пас згуляць: лішні, непатрэбны. Трэба было згуляць праз борт, праз шкло – прасцей. І ніяк не маглі ўтаймаваць гэтую шайбачку, яна ўсё міма нас пралятала. Поспех, скажам так, быў сёння на баку «Шахцёра». Тыя моманты галявыя, якія мы стваралі, занадта простыя былі для абароны і брамніка суперніка.

– Таксама не атрымалася рэалізаваць большасць, шанцаў супернік падаў дастаткова.

– Як я ўжо і сказаў, падвяла рэалізацыя. Няправільна распараджаліся тымі момантамі, якія атрымлівалася ствараць.

– Наколькі «Нёману» не хапае хатняй пляцоўкі ў Кубку?

– Ды любой камандзе будзе не хапаць хатняй пляцоўкі. Калі гуляеш дома, гэта зусім іншыя эмоцыі, іншыя нюансы.

– Але сёння на трыбунах быў добры дэсант вашых заўзятараў, прыехалі падтрымаць каманду.

– Так, вялікі ім дзякуй. Мы рады, калі нас падтрымліваюць нават у гасцях. Яны прарабілі немаленькі шлях сюды, дзякуй ім! – сказаў Летаў.