Усе навіны

Касцючонак пра матч з «Брэстам»: «Жудасная гульня. Ізноў рэалізацыя момантаў проста жудасная»

27 жніўня, 17:40

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Брэстам» (1:2).

– Учора, напэўна, хлопцы пакінулі шмат эмоцый пасля паражэння і сёння не знайшлі ў сабе нейкай матывацыі. Будзем разбірацца. Насамрэч – сёння жудасная гульня. Ізноў рэалізацыя момантаў проста жудасная. Іх шмат, а ўсяго адзін гол. Дрэнная большасць. Будзем разбірацца.

– Корань праблемы – у падрыхтоўцы ў гульні, у галовах хакеістаў?

– Ну так, гэта хутчэй за ўсё такая сітуацыя, калі трэба выходзіць сканцэнтраваным у кожным моманце, кожным эпізодзе. І крыху яшчэ вопыту такіх гульняў не хапае. З-за гэтага выйшлі неданастроенымі.

– Такое выступленне ў фінале чатырох – сур'ёзны ўдар для «Юнацтва»?

– Фінал чатырох – тут няма другога і трэцяга. Трэба выйграваць Кубак, астатняе ўжо ўсё роўна.

– Такія вынікі дадаюць матывацыі перад сезонам?

– Матывацыя заўсёды ёсць. А вось настрой такія матчы псуюць. Але ёсць над чым працаваць. Зробім правільныя высновы.

– У чым трэба дадаць?

– Ва ўсім. Дадаваць трэба ва ўсім, бо сёння была жахлівая гульня.

– Сёння не гуляў Кучкін. Ратацыя?

– Ёсць мікратраўмы. Вырашылі паберагчы яго для чэмпіянату.

– Старт чэмпіянату будзе тут жа, у Салігорску, супраць «Шахцёра». Будуць рэваншысцкія настроі?

– Там ужо пачынаецца чэмпіянат. Іншы дзень, іншая гульня. Трэба выходзіць і выйграваць, настройвацца на кожны матч, на перамогу, – сказаў Касцючонак.