Усе навіны

Чупрыс пасля 1:2 ад «Віцебску»: «Просім прабачэння ў заўзятараў «Шахцёра» за тое, што не зрабілі Дзень шахцёра поўнай чарай»

27 жніўня, 20:38

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (1:2) у фінале Кубка Салея.

– Фінал, цяжкая гульня, добры супернік. Складвалася ўсё на нашу карысць, павялі ў ліку, забілі другі гол, але яго не залічылі. Крыўдна, што не залічылі, але я не маю права каментаваць гэта. Няхай застанецца так.

Потым супернік забіў. Не ведаю, мне цяжка казаць. Вельмі крыўдна прайграць у Дзень шахцёра, сапсаваць свята. Але абыякавых у нас не было. За пацаноў буду секчыся. Не факт, што я буду секчыся. Яшчэ раз скажу: мужыкі біліся. Але не знайшлося ў нас усё ж лідараў, якія маглі б узяць і вырашыць момант, палезці, закапаць, забіць гол.

– Фінал чатырох – статусны турнір, плюс наклаўся адбітак Дня шахцёра. Гэта дадало хвалявання?

– Дадало, вядома. У камандзе шмат маладых хакеістаў. Для мяне гэта першы фінал у якасці трэнера, я яго вельмі хацеў выйграць. Лічу, што ўся наша каманда, уключаючы гульцоў, прадстаўнікоў трэнерскага штаба і адміністрацыі была вартая перамогі. Але хакейны бог, мусіць, вырашыў па-іншаму. Таму маем тое, што маем.

– Што скажаце аб атмасферы матчу?

– Не перастану дзякаваць нашым заўзятарам. Яны ў такі дзень прыйшлі нас падтрымаць. Але хацелася б прынесці прабачэнні за тое, што мы не зрабілі гэтае свята поўнай чарай.

– Наколькі туман на арэне абцяжарваў вам гульню?

– Туман быў для ўсіх: і для «Віцебску», і для нас. Нічога ў гэтым страшнага няма. Лёд быў дрэнным і для суперніка, і для нас. Нічога страшнага. На шматлікіх катках такое здараецца, калі вельмі спякотнае надвор'е. Але лёд быў для ўсіх аднолькавым.

– Чаму не ўдалося ўтрымаць пераможны лiк?

– Як я ўжо сказаў, ёсць моманты, ёсць нюансы. І суперніку больш павезла, – сказаў Чупрыс.