Усе навіны

Капітан «Віцебска» Саламонаў пасля перамогі ў Кубку Салея: «Трафей нам павінен даць старт у чэмпіянаце, паказаць, што мы рэальна можам»

27 жніўня, 22:55

Капітан «Віцебска» Яўген Саламонаў падзяліўся меркаваннем наконт перамогі ў Кубку Салея.

– Гэта вось [Кубак Салея] – класна! Але мы павінны памятаць той шлях, на якім мы папрацавалі. І каб тая праца не прайшла дарма.

Калі мы паўторым гэты адрэзак і ў чэмпіянаце краіны (12 перамог, так?), то, хлопцы, мы зможам прэтэндаваць на чэмпіёнства. І гэта не проста словы.

Гэты трафей нам павінен даць старт у чэмпіянаце, паказаць, што мы рэальна можам. І мы гэта даказалі, мы павінны імкнуцца да яшчэ аднаго Кубка, – сказаў Саламонаў.