Усе навіны

Краўчанка пра пераход Стэфановіча ў «Металург»: «Неаднаразова запрашаў у сваю каманду. Лёс падарыў магчымасць зрабіць гэта яшчэ раз»

3 верасня, 18:09

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем аб пераходзе Міхаіла Стэфановіча ў каманду.

– Як гэты трансфер адбыўся?

– Дамовіцца было глабальна не так ужо складана. Міхаiл сказаў, што ён вольны. Бываюць такія моманты, я не маю права аб іх меркаваць, іх абмяркоўваць.

Мішу ведаю з дзяцінства, неаднаразова запрашаў у сваю каманду. Лёс падарыў мне магчымасць зрабіць гэта яшчэ раз. Рады, што зараз усё склалася, – сказаў Краўчанка.