Все новости

Міхаіл Стэфановіч: «Ліда» можа даць бой «Металургу»

1 снежня, 17:57

Нападаючы жлобінскага «Металурга» Міхаіл Стэфановіч пракаментаваў будучую гульню з «Лідай».

– Пасля перамог над «Дынама» трэніраваліся па графіку – ужо ўсе прывыклі да раскладу. Былі трэніроўкі і тактычная, і хуткасна-сілавыя. Рыхтаваліся да «Ліды» па плане?

– У любой гульні з любым супернікам могуць быць сюрпрызы – такі чэмпіянат стаў. «Ліда» можа даць бой. Толькі што яны дома з «Гомелем» выдатна згулялі, перамаглі нават раз. Брамнік у іх куражысты. Памятаю Артура Малкава яшчэ па «Магілёве». Калі ён хвалю ловіць, то суперніку становіцца складана. Трэба з першых хвілін ствараць ціск, пажадана хутка закінуць ці, прынамсі, ствараць шмат вастрыні, каб трымаць гульню пад кантролем.

– У верасні лідчане і нас шакавалі – перамаглі ў першай сустрэчы.

– Хоць накшталт пачыналася ўсё добра, вялі 2:0, але прайгралі. Чаму? Напэўна, занадта рана паверылі, дзесьці расслабіліся, не рэалізавалі свае моманты. А «Ліда» наадварот – практычна ўсё закінула.

Затое ў другім матчы згулялі правільна. Адразу захапілі ініцыятыву, шмат шайб закінулі – і стала прасцей. Але «Ліду» ні ў якім разе нельга скідаць з рахункаў. Там таксама хапае майстравітых хлопцаў, якія нават лакрос-гол могуць пакласці. Нас чакаюць сур'ёзныя матчы, – сказаў Стэфановіч.