Усе навіны

Андрэй Стась: «Адкрыццё «Мінск-Арэны» параўнальна з адкрыццём Нацыянальнай бібліятэкі»

17 снежня, 16:42

Капітан мінскага «Дынама» Андрэй Стась падзяліўся сваімі ўспамінамі пра «Мінск-Арэну».

– Што звязана з «Мінск-Арэнай» для цябе асабіста?

– Калі адкрыўся комплекс, гэта было нешта грандыёзнае. Першыя ўражанні супер. Усе захапляліся распранальняй, пляцоўкай, веладромам, канькабежным стадыёнам. Заўсёды класна мець дачыненне да нечага эпахальнага.

Гэта параўнальна з адкрыццём Нацыянальнай бібліятэкі. Да гэтага мы гулялі ў Палацы спорту, дзе ёмістасць 3 тысячы гледачоў. І не заўсёды ён запаўняўся. Усе думалі, як будуць хадзіць на 15-тысячную арэну. На першыя гульні аншлагаў не было. Але потым «Мінск-Арэна» рэгулярна запаўнялася поўнасцю.

– Якія самыя запамінальныя матчы на «Менск-Арэне».

– Гульня супраць «Салават Юлаева», калі мы змагаліся за плэй-оф, і ўсё залежала ад выніку ў гэтым матчы. І ўсё атрымалася. Матч супраць «Ак Барса», калі выйгралі 5:4, яшчэ Сяргей Дзямагін закінуў у авертайме пры гульні ў меншасці.

Яшчэ дамашні чэмпіянат свету. Гэта было грандыёзнае свята. Расіяне да гэтага часу ўспамінаюць, кажуць, што такога чэмпіянату свету па ўзроўні арганізацыі не было ні да, ні пасля. Не было накладак, а атмасфера была надзвычайнай. Для нас тады кожны матч быў як свята: поўныя трыбуны, незабыўныя ўражанні, – сказаў Стась.