Усе навіны

Мезін пра ЧС-2014: «Я не планаваў удзельнічаць, бо ў нас нарадзіўся сын з паталогіяй і яму патрабавалася сур'ёзная аперацыя»

20 снежня, 18:07

Экс-брамнік зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Мезін распавёў пра завяршэнне кар'еры.

– Хацелася б яшчэ выйсці на лёд як гулец?

– Мяне не раз клікалі ў аматарскія каманды, але я ўжо нагуляўся. Больш за тое, траўмы даюць пра сябе ведаць.

Хутчэй на гэта паўплывала адно маё няправільна рашэнне, якое забіла ўва мне жаданне выходзіць на лёд. Гэта было ў 2014 годзе, калі ў Мінску праходзіў чэмпіянат свету па хакеі. Я не планаваў удзельнічаць, таму што ў нас нарадзіўся сын з паталогіяй, яму патрабавалася сурʼёзная аперацыя, тэрміны яе правядзення як раз выпадалі на пачатак чэмпіянату.

Але да нас дадому прыехаў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай і пераканаў маю жонку ў тым, што гэта хатні чэмпіянат свету і на мяне разлічваюць. У выніку ім удалося мяне ўгаварыць.

Першая гульня ў нас была 9 траўня супраць амерыканцаў, а гэта адзіная каманда, у якой я ніколі не выйграваў. У той момант я думаў, што ў мяне хопіць сіл з усім справіцца. Але аперацыю сына перанеслі як раз на гэты дзень.

Увесь матч я чакаў ад жонкі навін пра сына, хоць стараўся цалкам пагрузіцца ў гульню, але нешта было не так. У выніку мы прайгралі 1:6. Пасля матчу жонка патэлефанавала ўся ў слязах, распавяла, як сына забіралі на аперацыю і як ён ад яе адыходзіў, у той момант я зразумеў, што павінен быў быць з ім побач. Гэта была мая апошняя гульня, – сказаў Мезін.