Все новости

Кодзі Кёран: «Ганаруся стараннем, якое паказала «Дынама»

22 снежня, 23:17

Абаронца мінскага «Дынама» Кодзі Кёран падзяліўся думкамі пасля паразы ў матчы КХЛ са «Спартаком» (2:4).

– Мы сустракаліся з камандай, якая лідзіруе ва ўсёй лізе, паказвае гульню, да якой трэба імкнуцца. І мы таксама сёння дзейнічалі добра на працягу ўсяго матча, ганаруся тым стараннем, якое паказала каманда. Але ўсё вырашылі дробныя дэталі, нажаль, не змаглі перамагчы.

Гэта быў вельмі роўны матч. Аляксей Коласаў пакідаў нас у гульні, плюс абаронцы блакіравалі кідкі. Затым мы адкрылі лік. Але далей «Спартак» паказаў, як трэба рэалізоўваць свае моманты. Але ў любым выпадку мы паказалі добрае старанне.

– Ты набраў 50 ачкоў у КХЛ.

– Я б абмяняў чарговы рэзультатыўны бал на перамогу, бо гэта самае галоўнае. А лік круглы. Дзякуй маім партнёрам, бо мы адзін аднаму дапамагаем набіраць ачкі. Рады прыносіць карысць мінскаму «Дынама».

– Правядзем другі матч супраць «Віцязя» за гэты тыдзень, цяпер ужо на выездзе.

– Чарговы вельмі важны матч. Нам трэба зрабіць задзел і ўмацаваць свае пазіцыі ў зоне плэй-оф. Зробім высновы з сённяшняй гульні і будзем рыхтавацца. Трэба паказаць сваю гульню, дзейнічаць дысцыплінавана, – сказаў Кёран.