Усе навіны

Сяргей Чалы: «У 2000-м пайшлі ў БНФ за БЧБ-сцягам, каб з ім паехаць на ЧС па хакеі»

1 лютага, 09:40

Беларускі эканаміст Сяргей Чалы ў інтэрв’ю Аляксандру Iвулiну для яго новага YouTube-канала «ЧестнОК-LIVE» расказаў, як хадзіў на матч чэмпіянату свету па хакеі з бела-чырвона-белым сцягам.

– Мяне ўразіла гісторыя пра хакейны матч Расія – Беларусь у 2000-м годзе. Выглядваў у канцоўцы гэты сектар з бела-чырвона-белым сцягам. Што гэта была за гісторыя?

– Мы вырашылі з'ездзіць на чэмпіянат свету. Шэф кажа: «Трэба сцяг узяць», – Ну вось, любы прадаецца, – Не, не такі сцяг. Пайшлі ў БНФ тагачасны, патлумачылі, што едзем на чэмпіянат. І яны нам далі сцяг, які, як я разумею, выкарыстоўваўся ў якасці расцяжкі праз вуліцу падчас «Чарнобыльскіх шляхаў». Ён нейкі вельмі доўгі быў. І сэнс у тым, што ў нас было ўсяго 4 чалавекі, і як там мы маглі яго разгарнуць.

А тады мы выйгралі 1:0, такі сабе хакей быў, але тым не менш. Трыбуны былі паўпустыя. І па меры таго як расійскія заўзятары бачылі, што Расія гуляе так сабе, а Беларусь перамагае, да нас проста на пустыя месцы падыходзілі людзі і дапамагалі сцяг павялічваць і павялічваць.

Рэгулярна выйгравалі ў рускіх матчы. Не сказаць, што гэта было ўвесь час, але ўвогуле, атрымоўвалася. Наогул, я лічу, што беларускі хакей – гэта расчараванне, таму што зборная не гуляла на тым узроўні, на якім павінна была гуляць па тым узроўні гульцоў, якія там былі, – распавёў Чалы.