Все новости

Андрэй Сцяпанаў: «Да гульні ў «Юнацтве» нават не падазраваў, што чэмпіянат Беларусі існуе»

18 лютага, 13:41

Беларускі хакеіст Андрэй Сцяпанаў, які нарадзіўся ў Расіі, распавёў, як першы раз прыехаў у Беларусь.

– Шукаў варыянты, і агент выпадкова знайшоў «Юнацтва». Калі шчыра, нават не падазраваў, што чэмпіянат Беларусі існуе, уяўляеце? У Мінску і Беларусі да гэтага, па-мойму, ні разу не быў. Я чуў, натуральна, але для мяне гэтая краіна была як Аўстралія. Агент кажа, маўляў, на два месяцы з'ездзіш, якраз канец сезона. Цяпер падколваем адзін аднаго. Кажу: на два месяцы зʼездзіў – на 13 гадоў ад званка да званка. Сямʼя, дзеці, зборная, пашпарт і ўсё астатняе, – распавёў Сцяпанаў.