Усе навіны
Вiдэа

Асіст Протасa дапамог «Вашынгтону» абыграць «Нью-Джэрсі» ў НХЛ

21 лютага, 08:14

У ноч на 21 лютага «Вашынгтон» у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ перамог «Нью-Джэрсі» (6:2). Выніковай перадачай адзначыўся нападаючы пераможцаў Аляксей Протас.

Усяго ў 53 матчах сезона ў беларуса 22 (4+18) балы.

У гэтай гульні Протас правёў на пляцоўцы 14 хвілін 49 секунд (2:24 - у меншасці), выканаў 3 кідкі па варотах суперніка, заблакаваў 1 стрэл, здзейсніў 1 перахоп, выйграў 2 з 3 укідванняў, і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «+1 ».