Усе навіны

Экс-кіраўнік ФХБ Ворсін пра міжнародны бан: «Яны яшчэ да нас прыйдуць з просьбамі, яны выцягвалі свой бюджэт за кошт Беларусі»

22 лютага, 19:43

Дзяржаўны трэнер па хакеі міністэрства спорту Лукашэнкі, экс-кіраўнік ФХБ Яўген Ворсін выказаў сваё меркаванне аб адхіленні зборнай Беларусі па хакеі ад міжнародных спаборніцтваў.

– Ці варта меркаваць, што беларусаў спрабуюць зачапіць хакеем, бо ён для нас такі важны?

– Я гэта дапускаю, але гэта не асноўны матыў. Нядопускам беларусаў яны не столькі хочуць насаліць заўзятарам, асабліва кіраўніку дзяржавы, але і Расіі, дзе такое ж стаўленне да гэтага віду спорту. Там наогул гэта спорт нумар адзін. Тут усё значна прасцей. Менавіта ў палітычных матывах усё зло.

Упэўнены, пройдзе год, можа быць менш, – і ўсё ўстане на свае месцы. Яны яшчэ да нас прыйдуць з просьбамі. Вы паглядзіце: апошнія чэмпіянаты свету стратныя. За кошт чаго яны выцягвалі свой бюджэт? За кошт Расіі, дзе былі грошы, за кошт Беларусі, дзе заўсёды быў станоўчы баланс! А цяпер, напэўна, даплачвае хтосьці, таму што ўсё ідзе ў мінус. Паглядзіце на 2021-ы год, чэмпіянат свету ў Латвіі, там наогул скандал быў.

Я быў і ў Швецыі, і ў Фінляндыі, яны давалі справаздачу пра нейкi прыбытак. Які прыбытак, калі пустыя трыбуны? Усё гэта хлусня! І я ўпэўнены, што яны вернуцца да нас і будуць прасіць яшчэ. Першы чэмпіянат пройдзе ў Санкт-Пецярбургу на «СКА-Арэне» ў 2026-м годзе, – сказаў Ворсін.