Усе навіны

Протас набраў 3 ачкі ў адным матчы НХЛ другі раз у кар'еры

27 лютага, 08:16

Беларускі форвард Аляксей Протас другі раз у кар'еры набраў тры балы ў матчы НХЛ. Здарылася гэта ў ноч на 27 лютага, у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, дзе «Вашынгтон» дома абыграў «Атаву» (6:3).

У складзе пераможцаў Протас набраў 1+2 і стаў першай зоркай сустрэчы.

Для беларуса гэта другі матч у кар'еры НХЛ з трыма ачкамі. У пяці апошніх паядынках у яго 7 (2+5) балаў.

У сезоне НХЛ у Протаса 26 (5+21) ачкоў у 56 гульнях. Усяго ў НХЛ у форварда зараз 50 (12+38) балаў у 147 паядынках.