Усе навіны
Photo

Шаранговіч лайкнуў навіну пра звальненне свайго экс-коўча па «Нью-Джэрсі» Рафа

5 сакавіка, 17:45

Былы нападаючы «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч паставіў лайк пад навіной пра звальненне галоўнага трэнера Ліндзі Рафа.

Пост пра звальненне быў апублікаваны ў фан-акаўнце каманды ў інстаграме.

За «Дэвілз», якіх Раф трэніраваў з ліпеня 2020-га, форвард выступаў з 2021 па 2023 год. У бягучым сезоне Шаранговіч гуляе за «Калгары».