Усе навіны

Віктар Касцючонак: «У матчы з «Металургам» не ўсе гульцы «Юнацтва» «прыйшлі на гульню»

12 сакавіка, 22:15

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Металургам» (1:3).

– Сёння мы згулялі бяззуба ў атацы, не было нацэленасці на вароты. Скажам так, не ўсе «прыйшлі на гульню», будзем з гэтым разбірацца. Супернік рэалізаваў дзве большасці, у плэй-оф нельга так шмат выдаляцца.

– Вашы брыгады большасці сёння не вызначыліся гэта таксама адзін з фактараў паразы?

– Гэта тое, што цягнецца не працягу доўгіх гульняў – мы не можам вызначыцца ў большасці. Надамо ўвагу гэтаму кампаненту, – сказаў Касцючонак.