Усе навіны

Сяргей Стась: «У матчы з «Нёманам» адчувалася такое хакейнае свята»

13 сакавіка, 22:02

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (3:1, лік у серыі: 2-1).

– У першую чаргу хацеў бы падзякаваць нашым заўзятарам, поўным трыбунам, было вельмі прыемна гуляць, насамрэч адчувалася такое хакейнае свята, мне нават падалося, што вольных месцаў не было. Хлопцы адчувалі гэтую падтрымку. А так – мы прытрымліваліся плана, цярпліва гулялі, ідзём далей, – сказаў Стась.