Усе навіны

Шаранговіч стаў пятым беларусам у гісторыі НХЛ, якому ўдалося набраць 50 ачкоў за сезон

17 сакавіка, 08:54

У рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Калгары» Ягора Шаранговіча дома перайграў «Манрэаль» з лікам 5:2.

Беларускі форвард аддаў перадачу і зараз у яго актыве 50 (28+22) балаў у 67 гульнях сезона. Гэты асіст стаў для форварда 75-м у кар'еры НХЛ.

Такім чынам, Шаранговіч стаў пятым беларусам у гісторыі НХЛ, якому ўдалося набраць 50 ачкоў за сезон.

Раней гэта ўдавалася два разы Міхаілу Грабоўскаму (58 і 51), па разу Андрэю Касціцыну (53), Уладзіміру Цыплакову (52) і Сяргею Касціцыну (50).